Пятніца, 29.03.2024, 01:11

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Віктар Гардзей

У катэгорыі матэрыялаў: 12
Паказана матэрыялаў: 1-12

Сартыраваць па: Даце · Назве · Рэйтынгу · Каментарыях · Праглядах
Гуцянская сярэдняя школа працяглы час для мяне была як той міфічны карабель-прывід: то выплыве з далечыні, то зноў схаваецца ў тумане.


Але ж зусім рэальная школа — ніякі гэта не лятучы галандзец з прыгодніцкіх кніжак пра марскіх піратаў і флібусцьераў.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 1101 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ – часопіс «Полымя» | Дабавіў: vitalis | Дата: 14.02.2019

Уладзімір МарукСпачатку, стралой вылецеўшы з дрымучага і не менш знакамітага Машукоўскага лесу, сучасная асфальтаваная шаша, да мільгацення ў вачах расквечаная ахоўнымі дарожнымі знакамі і белымі палосамі, тут, акурат на мяжы Клецкага і Ганцавіцкага раёнаў, заўважна, у адно імгненне, замаруджвае імклівы бег, нібыта палохаецца, што леваруч з таго ж самага лесу не вынырнула яе адвечная спадарожніца — ціхаплынная, казачнай прыгажосці рэчка Нача. Але гэта не містычны падман: проста адразу за верставымі слупамі раптоўна памяняліся звыклыя воку малюнкі палескай прыроды. Пасля мімалётнага ўтрапення шаша зноў набірае разгон і, не ўтаймаваная няспынным грукатам аўтатранспарту, кіруецца на Ганцавічы праз бярозавыя пералескі і задумлівыя разлогі, дзе не часта цяпер трапляюцца людныя сялібы і абжытыя хутары.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 2447 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 05.02.2014

Алесь КаскоПомню Лань не цяперашнюю, каналізаваную, дарэшты сапсаваную меліярацыяй, а тую — ранейшую, лясную, рыбную і ў прамым сэнсе раку паэтычную. На ўзбярэжжы ў сівую даўніну статкамі гойсалі дзікія малыя алені — лані, або даніэлі, дык і пытацца не трэба, адкуль у ракі такая прыгожая назва.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3659 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 10.12.2012

Якуб КоласЁсць у нашым палескім краі сялібы і нават цэлыя вёскі, якія, авеяныя славай вялікіх людзей, і самі сталі знакамітымі не толькі ў сваёй мясцовасці, але і далёка за яе межамі. Феномен гэты можна вытлумачыць і простым збегам акалічнасцей, і Боскім наканаваннем — пастаянна быць у цэнтры народнай увагі. На будынку трохпавярховай Люсінскай сярэдняй школы ўжо шмат дзесяцігоддзяў пра нечаканыя дарункі лёсу сведчыць мемарыяльная дошка: «У нашай в.Люсіна ў 1902 — 1904 гг. працаваў настаўнікам вялікі пясняр беларускага народа Якуб Колас (К.М. Міцкевіч) і напісаў аповесць «У палескай глушы» аб гэтай вёсцы». Паводле архіўных звестак, Люсінскае народнае вучылішча тады наведвалі 35 хлопчыкаў і дзве дзяўчынкі, што для нейкіх пяцідзесяці сялянскіх двароў было зусім няблага. Пра той нялёгкі час Якуб Колас пісаў так: «...у сваёй рабоце чэрпаў малады настаўнік поўную чарку высокага знання, лёгка асільваючы тое, што яшчэ ўчора здавалася ім незразумелым і трудным. Больш разбітных і здольных любіў ён той любасцю, якая можа быць толькі ў настаўніка да сваіх выхаванцаў». Варта дадаць: любоў гэтая была ўзаемная.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3370 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 15.09.2012

Ганцавічы, ГанцевичиПрыгожыя палескія мясціны: блакітныя азёры, ціхаплынныя рачулкі, мурожныя сенажаці, а як патрапіцца на шляху поле збажыны, то цягнецца яно і дзве, і тры вярсты ўдалеч. Аднак галоўным багаццем краю быў і застаецца лес. Невыпадкова лясістасць раёна складае 54,7 працэнта ўсёй яго тэрыторыі, а непасрэдна лясы займаюць больш як 76 тысяч гектараў. Адборная драўніна высякаецца на прамысловыя патрэбы, ідзе на экспарт, але работнікі Ганцавіцкага лясгаса пастаянна клапоцяцца пра аднаўленне лесафонду. Дастаткова сказаць, што за пасляваенны час маладыя лясы пасаджаны на плошчы, якая перавышае 20 тысяч гектараў. Пры лясгасе на 26 гектарах створаны лесагадавальнік, дзе растуць саджанцы каштоўных парод дрэў і дэкаратыўных кустоў. Акрамя таго, лесаводы з карысцю для справы трымаюць розныя дапаможныя промыслы: па вытворчасці мёду, нарыхтоўцы чарніц, журавін, грыбоў, сена.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3581 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 08.09.2012

Ганцавічы, ГанцевичиНеаспрэчны і, бадай, ці не самы старажытны сімвал нашай бацькоўскай зямлі, што б там ні казалі, усё-такі ўвасабляюць шэрыя жураўлі і белыя буслы — птушкі гордыя, прыгожыя і дужа крыўдлівыя. Малая радзіма па волі нябёс ці проста выпадкова мне выпала акурат у міжрэччы знакамітых Лані і Бобрыка, дзе і сягоння яшчэ стае нечапаных куточкаў прыроды і запаведных тэрыторый. Тут, на маёй роднай Ганцаўшчыне, мусіць, няма вёскі, дзе б не ведалі гэтых добразычлівых птахаў, і я іх заўсёды шкадаваў і любіў, асабліва буслоў, бо некалі ў сваім пасляваенным дзяцінстве пачуў ад суседзяў легенду, што ў белую птушку з чырвонымі нагамі і чорным фракам Бог ператварыў нейкага чалавека за неасцярожнасць і непаслухмянасць. Бусел з ранняй вясны цяпер ходзіць па балацявінах і сенажацях, ловіць жаб, вужоў і іншае плюгаўства, якое сам і павыпускаў з даверанай яму торбы, і людзі ніколі не крыўдзілі і не крыўдзяць цыбатага пакутніка, наадварот, дапамагаюць — робяць буслянкі, зацягваюць на дрэвы старыя колы і бароны. Той бачыць клопаты пра сябе і плаціць такой жа любоўю і зычлівасцю, нездарма кажуць: дзе бусел на хаце, там адступяцца гора і бяда, a хату абмінуць гром і маланкі.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3396 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ-часопіс Полымя | Дабавіў: admin | Дата: 01.09.2012

ЛюсінаЗа акном вагона ўжо ад самых Баранавіч замільгалі знаёмыя краявіды: чэзлыя ўздоўж чыгункі, пакурчаныя хвоі, мізэрныя сваёй беднасцю пасёлачкі тых, яшчэ першых, дачнікаў, густа зарослае чаратамі рэчышча ціхаплыннай Шчары, але чым далей, то ўсё выразней прыкметы сапраўднага Палесся. Абапал двухпуткі часцей і часцей трапляюцца белыя бярэзнікі, адзінокія ў полі дубы, неасушаныя гразкія балацявіны, а ў прамежку паміж імі на сухіх пагорках вабяць зрок гонкія грыбныя ды ягадныя бары. Прыгарадны дызель-поезд, мерна пагрукваючы коламі на стыках рэек, пачынае замаруджваць імклівы бег і нарэшце спыняецца на бязлюдным паўстанку ў вядомай мне змалку вёсцы, чыгуначным палатном раздзеленай на дзве неаднолькавыя палавіны.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 5665 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 01.11.2011

Васіль ПраскураўНарысы Васіля Праскурава ўжо не адно дзесяцігоддзе вывучаюць на факультэце журналістыкі Белдзяржуніверсітэта, і яны, аказваецца, сваёй літаратурна-мастацкай вартасці і грамадскай актуальнасці не страцілі і сягоння, калі аўтара ўжо даўнавата няма ў жывых. Разгляду творчасці слыннага нарысіста тады, у самым росквіце яго па-сапраўднаму чалавечага і глыбока гуманістычнага таленту, нямала шчырых і пранікнёных старонак прысвяцілі Уладзімір Калеснік, Барыс Стральцоў, Уладзімір Юрэвіч, Алесь Марціновіч, іншыя вядомыя пісьменнікі і даследчыкі. Да прыкладу, той жа надзвычай строгі і патрабавальны прафесар Уладзімір Калеснік у аб'ёмістым артыкуле «Берасцейскае вогнішча», прысвечаным колішнім і цяперашнім брэсцкім літаратарам, дасведчана і слушна зазначыў: «У нарысах Праскурава чуваць той зорны спеў пра Палессе, край экзотыкі, светлай явы і вялікіх перспектыў. Пісьменнік натхняецца адчуваннем даўняй паэтычнай традыцыі, адштурхоўваецца ад народных паданняў, легендаў, прыкмет, падключае ў кантэкст жыцця народныя прыказкі, прымаўкі, але разам з тым знаходзіць падзеі, якія не ўступаюць гуманістычнай вымоваю легендам і казкам». I яшчэ адна, як мне здаецца, дужа красамоўная цытата: «На прозе Васіля Праскурава моцна адчуваецца колішняя школа паэта. Паэтычнасць яго нарысаў, лірызм у пейзажах і апісаннях, адкрытасць аўтарскай эстэтычнай ацэнкі і складаюць адметную рысу стылю».
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3350 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 25.08.2011

Александр СержпутовскийТрэба было выбіцца ў ваколіцы Чудзіна, цераз драўляны мост перайсці шыракаватую тут Лань, заглыбіцца ў выгоністы сонечны хвойнік і праз нейкія дзве вярсты дарога ўвапрэцца ў Пярэвалакі — самую крайнюю вёску Ганцавіцкага Надлання, калі можна так сказаць, «аванпост» раёна. З часоў старажытнасці сяліба невялікая — двароў на паўсотні з пасівелымі ад старасці асверамі ды з адвеку гасцінным і ветлівым мясцовым жыхарствам. He ведаю, чаго я патрапіў у тыя боскія, казачныя мясціны, — усё ж, напэўна, прыязджаў з рэдакцыі правяраць якуюсьці нестандартную скаргу, але справа была даўным-даўно, яшчэ ў дні маёй далёкай маладосці, дык не дзіўна, што многія дэталі забыліся: уваччу засталіся толькі гонкі баравы лес і пясчаная, добра ўтаптаная дарога.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 3815 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 21.06.2011

Усе мы ведалі, што Мікола Купрэеў, як толькі пакінуў неспакойную пасаду завуча ў Чудзінскай сярэдняй школе, самахоць, незаўважна нават для сябе пачаў аддаваць перавагу вандроўніцкаму ладу жыцця, таму ў рэдакцыі «Савецкага Палесся» ніхто не здзіўляўся, калі ў праёме пахілых весніц пад навіссю жоўтых акацый паэт узнікаў з кадоўбчыкам чырвоных лясных суніц або ёмкай ношкай крамяных маладых баравікоў, знізаных на вербалозавы дубчык. Яшчэ з пасляваеннага часу ганцавіцкая раённая газета і друкарня месціліся ў пакоях вялікага ксяндзовага дома ў атачэнні пладаносных, але ўжо старых, адзічэлых садовых дрэў. На цесным дворыку акурат насупраць рэдактарскіх вокнаў, з якіх раз-пораз выглядваў заклапочаны Васіль Праскураў, расла прыземістая яблыня-антонаўка, а пад ёю, бадай, у кожны свой візіт ратаваўся ад спёкі ці проста спаў непрабудным сном наш здарожаны госць. Абцяжаранае яблыкамі голле і высокая, да пояса, трава засланялі яго ад старонніх вачэй, не дужа дакучалі сляпні і мухі, бо ў самую заядзь таленавіты пасланец Апалона вочы і лысіну прыкрываў сваім жа паэтычным зборнікам «Непазбежнасць», які пабачыў свет менавіта ў тое цёплае, грыбное і такое ўжо далёкае лета 1967 года. Аднак трывожыцца за лёс і жыццё Міколы ўсё ж трэба было: з недалёкага і яшчэ неасушанага балотца на рэдакцыйны панадворак часта запаўзалі вужы і гадзюкі, натуральна, што мы, раённыя журналісты, час ад часу зазіралі пад раскідзістую яблыню, хоць нярэдка заставалі там апусцелае паэтава логвішча. Жывы і здаровы, ды, на шчасце, непакусаны балотнымі гадамі, аўтар першай і на доўгія дзесяцігоддзі адзінай кнігі вершаў меў звычку прападаць у туманных далечах гэтак жа нечакана, як і з'яўляўся.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 5501 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ | Дабавіў: admin | Дата: 27.05.2010

Багата на літаратурныя таленты Ганцаўшчына, шмат імён пісьменнікаў і паэтаў вядома далёка за межамі раёна. I сярод іх — імя Івана Кірэйчыка.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 5598 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 11.02.2010

Сапраўдны рамантык, летуценнік і аптыміст, Міхась Рудкоўскі, хаця мы зналіся і сябравалі добрую чвэрць веку, ні ў маладыя, ні ў сталыя гады, здаецца, ні разу не паскардзіўся на сум і адзіноту. Ды гэтая скарга ўсё часцей і часцей, а з узростам дык асабліва, прарываецца ў ягоныя вершы, і сёння, калі перачытваеш напісанае, дакладней, выпакутаванае ім, без ніякага ценю сумнення пераконваешся: такі паэт нам быў патрэбны, і ён прыйшоў, і сказаў свае, Богам дадзеныя, словы, нягледзячы на крутыя павароты ўласнага жыцця. Не ведаю, пра каго тут правільней гаварыць — ці пра самога творцу, ці пра яго лірычнага героя, але сапраўдным згусткам болю і горычы стаў непадробна шчыры «Самотны санет» з кнігі «Засцярога». Ён, мусіць, і напісаўся ў вусцішную, трывожна-роздумную ноч, «калі аціхне горад і Мілавіца свеціцца ў акне», а былое і перажытае з неадчэпнай думкай пра наканаванасць лёсу аж да золкага світання стаяць перад вачыма.
Віктар Гардзей | Праглядаў: 4485 | Аўтар: Віктар ГАРДЗЕЙ - Савецкае Палессе | Дабавіў: admin | Дата: 20.10.2009

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Віталь Герасіменя [50]
Наталія Кулеш [21]
Анатоль Трафімчык [89]
Павел Дайлід [7]
Віктар Гардзей [12]
Ганна Дулеба [4]
Святлана Локтыш [4]
Галіна Снітко [8]
Аляксандр Кандраценя [1]
Дзяніс Лісейчыкаў [1]
Таццяна Дзенісеня [1]
Марыя Шчаўкун [3]
Аляксей Галаскок [1]
Марыя Пашкевіч [1]
Канстанцін Мохар [5]
Алег Гаруновіч [2]
Андрэй Блінец [4]
Міхась Яніцкі [4]
Вольга Фёдарава [2]
Анатоль Сідарэвіч [3]
Ірына Рудкоўская [2]
Іншае [80]
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.