Аўторак, 23.04.2024, 22:47

Каталог артыкулаў

Галоўная » Публікацыі » Наталія Кулеш » Славутыя землякі

След, пакінуты на зямлі
Сярод фондаў Ганцавіцкага раённага краязнаўчага музея значнае месца займаюць матэрыялы, якія расказваюць аб славутых земляках. Сёння я хачу пазнаёміць чытачоў з адным з іх — Антонам Сцяпанавічам Кляўцом, першым і адзіным дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР з нашага раёна.

Многае аб чалавеку можа расказаць яго аўтабіяграфія. "Я, Клевец Антон Степанович, родился в 1899 г. в д. Ганцевичи Ганцевичского района Пинской области в семье батрака, — чытаем мы ў той, якая была складзена 25 ліпеня 1944 года перад назначэннем яе аўтара на пасаду намесніка старшыні Ганцавіцкага райвыканкама па дзяржзабеспячэнню, на якой ён працаваў з 1 жніўня 1944 года па 18 снежня 1946 года. — Отец мой имел 0,15 га земли при царском режиме и семью из 8 человек, которых не имел возможности прокормить. С 14 лет я был вынужден работать по найму у кулаков и помещиков, т. к. с 7 лет остался сиротой без матери. Образование получил в сельской школе дер. Ганцевичи, окончил 4 класса и в дальнейшем не представилось возможности продолжать учебу, т. к. мой отец не имел возможности даже прокормить свою семью, а обучение при царском режиме было платное, и я до 1917 г. был вынужден зарабатывать, несмотря на мое несовершеннолетие, на непосильных мне работах.

Семнадцати лет я добровольно вступил в Красную Гвардию в 64 СП, 8 СД, 16 армии и принимал участие в боях против белогвардейцев. В Красной Гвардии пробыл с 1917 по 1920 год. В 1920 г. я остался на территории, временно отошедшей к Польше, при доме своего отца. С 1920 по 1939 г., т. е. до прихода Красной Армии в Западную Белоруссию, мне пришлось работать по найму — батрачить у помещиков и купцов-лесопромышленников. По приходу Красной Армии в Западную Белоруссию я был выбран народом, оказавшим мне большое доверие, членом Уполномоченной комиссии Народного Собрания в г. Белосток, и оттуда был избран народным депутатом в Москву.

В 1940 г. избирательным округом Пинской области был избран депутатом Верховного Совета СССР, которым являюсь и по настоящее время» (Дзяржархіў Брэсцкай вобласці, Ф. 7581, воп. 3 спр. 97 л. 109).





Далейшыя звесткі пра А. С. Кляўца можна атрымаць з "Асабістага лістка па ўліку кадраў". Запісы ў ім сведчаць, што ў 1940 годзе Антон Сцяпанавіч быў старшынёй сельскага Савета ў вёсцы Ганцавічы. У гады Вялікай Айчыннай вайны, знаходзячыся ў эвакуацыі на Украіне, а затым у Саратаўскай вобласці, ён займаў розныя адказныя пасады. У 1943 годзе павышаў адукацыйны ўзровень на курсах савецка-партыйнага актыву пры ЦК КП/б/Б. З 28 снежня 1946 года займаў пасаду старшыні Ганцавіцкага гарсавета.

Шмат выпрабаванняў выпала на долю А. С. Кпяўца. Аднак як чалавек адказны, надзейны І сумленны, ён усё жыццё стараўся жыць па справядлівасці, непахісна верыў у праўду. Аб яго чалавечнасці, чуласці расказвае эпізод, згаданы дачкой Людмілай Антонаўнай Ткачэнка: яе бацька аддаў сваю кароўку шматдзетнай сям'і, якая страціла карміцеля.



Антон Сцяпанавіч змог так пражыць свае жыццё, што пра яго ўспамінаюць і сёння. Кажуць, зоркавы след імгненны, а чалавечы — даўгавечны, бо застаецца ў справах яго паплечнікаў і сяброў. След, які пакінуў на Ганцавіцкай зямлі А. С. Клявец, — незабыўны, і ў добрай памяці нашчадкаў ён назаўжды застанецца слаўным сынам сваёй Бацькаўшчыны.
Катэгорыя: Славутыя землякі | Дабавіў: admin (05.03.2010) | Аўтар: Наталія КУЛЕШ - Савецкае Палессе
Праглядаў: 2989 | Тэгі: газета Савецкае Палессе, Антон Клявец, Наталия Кулеш | Рэйтынг: 0.0/0
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Женщина и война [19]
Славутыя землякі [2]
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.