Нядзеля, 08.09.2024, 02:25

НЕАБАРОКА

Галоўная »
НЕАБАРОКА (ад неа... + барока) — умоўная назва кірунку ў архітэктуры 2-й паловы XIX — пачатку XX ст., які пераймаў формы, элементы кампазіцыі будынкаў стылю барока.

З'яўленне неабарока (як праграмнага звароту да мастацтва мінулага) звязанае з панаваннем у заходнееўрапейскай архітэктуры і выяўленчым мастацтве эклектызму. Выяўляўся ў спалучэнні з элементамі стылю «мадэрн». У імкненні да адраджэння пластычнасці ў архітэктуры дойліды механічна пераймалі знешні дэкаратыўны матыў, што вяло да стварэння стылізаваных, псеўдаўзвышаных і пампезных твораў.

На тэрыторыі Беларусі неабарока не мела значнага пашырэння, найчасцей выяўлялася ў спалучэнні з іншымі архітэктурнымі стылямі. У кампазіцыі жылых і грамадзянскіх будынкаў выкарыстоўваліся пластычныя мансардавыя дахі (жылы дом па вул. Леніна ў Брэсце, сядзібны дом у в. Заполле Пінскага раёна, будынак вакзала ў Слоніме і інш.), складанага абрысу франтоны (дом па вул. Савецкай, 58, і будынак банка ў Слоніме, дамы па вул. Савецкай, 13, у Нясвіжы і вул. Някрасава, 8, у Пінску, сядзібны дом у в. Трокенікі Астравецкага раёна, адміністрацыйны будынак па вул. Міцкевіча, 11, у Навагрудку і інш.), вежачкі з фігурнымі завяршэннямі (палац у Століне), багатая арнаментыка і ляпны дэкор (дом на вул. Валадарскага, 12, і гарадскі тэатр у Мінску і інш.). Барочным дэкорам вылучаліся інтэр'еры шматлікіх жылых і сядзібных дамоў (дом на Савецкай плошчы, 2, у Гродне і інш.). Адраджэнне традыцыяў барока выявілася і ў культавай архітэктуры (касцёлы ў вёсках Дварэц Дзятлаўскага, Параф'янава Докшыцкага раёнаў).

Крыніца: "Краязнаўчая газета"
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1417]
Здарэнні [496]
Грамадства [490]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 64
Гасцей: 64
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.