Субота, 20.04.2024, 01:54

Колас Якуб (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч)

Галоўная »
Якуб КоласКолас Якуб (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 года ў засценку Акінчыцы (цяпер у межах горада Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Народны паэт Беларусі (1926), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949).

Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1902). Настаўнічаў у вёсках Люсіна Ганцавіцкага раёна (1902-1904), Пінкавічы Пінскага раёна (1904-1906), Верхмень Смалявіцкага раёна (1906).

За ўдзел у рабоце нелегальнага настаўніцкага з'езда быў звольнены (1906). У 1907 годзе працаваў у газеце «Наша ніва» ў Вільні, у 1908 годзе – у прыватнай школе ў вёсцы Сані Талачынскага раёна. 15 верасня 1908 года за ўдзел у настаўніцкім з'ездзе і нелегальную работу быў асуджаны на тры гады і адбываў пакаранне ў мінскім астрозе.

У 1912-1914 гадах працаваў настаўнікам у 3-м прыходскім вучылішчы ў Пінску. У час Першай сусветнай вайны разам з сям'ёй эвакуіраваўся ў Дзмітраўскі павет Маскоўскай губерні, настаўнічаў у сяле Старыкава. У верасні 1915 года быў мабілізаваны ў армію. Скончыў Аляксандраўскае ваеннае вучылішча ў Маскве і служыў у запасным палку ў Пермі.

Помнік Якубу Коласу ў горадзе Ганцавічы

Летам 1917 года быў накіраваны на Румынскі фронт, але па стане здароўя неўзабаве быў эвакуіраваны ў горад Абаянь. Паводле дэкрэта савецкага ўрада ў пачатку 1918 года звольнены з войска, як настаўнік. Настаўнічаў у Курскай губерні.

Па выкліку ўрада БССР у 1921 годзе пераехаў у Мінск. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным вучылішчы, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. 3 дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам.

Памятны знак у вёсцы Люсіна на месцы, дзе размяшчалася школа ў якой працаваў Якуб Колас

У дні Вялікай Айчыннай вайны жыў у Клязьме, Ташкенце, Маскве, займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю.

У снежні 1944 года вярнуўся ў Мінск. Быў членам ЦВК БССР, дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру.

Мемарыяльная дошка Якубу Коласу ў вёсцы Люсіна на будынку школы

Акадэмік АН БССР. Член СП СССР з 1934 года.

Узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.

Памятны знак у ўрочышчы Яшукова гара, што знаходзіцца паміж вёскамі Люсіна і Малькавічы

Памёр 13.08.1956 года.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.