КАРУНКІ – тэкстыльныя ажурна-сеткавыя вырабы, у якіх узор утвараецца перапляценнем нітак; від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Карункі Выкарыстоўваюцца для аздобы
адзення, бялізны, а таксама як штучныя вырабы (сурвэткі,
абрусы, пакрывалы на
ложкі, накідкі і г.д.). У залежнасці ад тэхнічнага выканання падзяляюцца на ручныя – шытыя іголкай, плеценыя на каклюшках, вязаныя кручком (рэгіянальная назва шыдэлак) або пруткамі – і машынныя.