КАРСКІ Сяргей – беларускі этнограф і фалькларыст канца XIX ст. Даследаваў побыт і культуру беларусаў Віленскай губерні, пераважна Ашмянскага павета.
Друкаваўся ў газеце «Виленский вестник» і інш. У артыкулах «Народныя беларускія вяселлі ў Ашмянскім павеце Віленскай губерні» (1888), «Эканамічны побыт беларусаў Віленскай губерні», «Сямейны побыт беларусаў Віленскай губерні», «
Дажынкі», «Каляндарныя святы ў беларусаў Віленскай губерні», «
Вялікдзень у беларусаў Віленскай губерні» (усе 1891 г.) і інш.; падрабязна разглядаў вытворчую дзейнасць, промыслы, рамёствы, жыллё,
адзенне, сямейны побыт, вясельныя і каляндарныя
абрады, святы і песні беларусаў.