Нядзеля, 28.04.2024, 07:42

КАРЛОВІЧ (Karlowicz) Ян

Галоўная »
Каловіч ЯнКАРЛОВІЧ (Karlowicz) Ян (28.5.1836 г., в.Субартоніс, Літва – 14.06.1903 г.) – польскі этнограф, фалькларыст, мовазнаўца, музыказнаўца. Скончыў Маскоўскі універсітэт (1857), Акадэмік Акадэміі ведаў у Кракаве (1887). Вучыўся ў Брусельскай кансерваторыі. У 1871 – 1882 гг. жыў у маёнтках Падзітва (цяперашні Воранаўскі раён) і Вішнеў (цяпер Смаргонскі раён), з 1882 – у Гейдэльбергу, Дрэздэне, Празе, з 1887 – у Варшаве.

Заснавальнік (1887) і рэдактар (1888 – 1899) краязнаўча-этнаграфічнага часопіса «Вісла», у якім шмат месца адводзіў беларускай тэматыцы. Вывучаў духоўную і матэрыяльную культуру польскага, беларускага і літоўскага народаў. Збіраў вусную народную паэзію, надрукаваў працы «Найноўшыя даследаванні паданняў і іх зборы» (1883), «Міфалогія і філасофія» (1899). Уласныя запісы беларускіх легендаў і паданняў з Свянцянскага, Лідскага і Навагрудскага паветаў (больш за 80 тэкстаў) у перакладзе на польскую мову надрукаваў у кнізе «Народныя паданні і казкі, сабраныя ў Літве» (1887 – 1888). Зрабіў апрацоўкі народнай прозы: «Прыгожая Мелюзіна і каралеўна Ванда» (1876), «Паданне пра Вальтэра з Тунца» (1881) і інш.

Распрацаваў методыку збірання фальклору і выдаў "Дапаможнік для збіральнікаў народных твораў" (1871). Для М.Федароўскага запісаў больш за 500 мелодыяў беларускіх народных песень (больш за 300 надрукавана ў шматтомным зборы Федароўскага «Люд беларускі», т. 5, 1958; т. 6, 1960). Том беларускіх казак, легендаў, паданняў, прыказак і том беларускіх традыцыйных песень (да многіх дадаюцца ноты), сабраныя і запісаныя Карловічам, зберагаюцца ў Цэнтральным гістарычным архіве Літвы. У прадмове да зборніка У. Вярыгі «Беларускія паданні» (1889) і іншых працах цёпла пісаў пра беларускі народ, яго мову і вусную народную творчасць. Быў цесна звязаны і перапісваўся з Э.Ажэшка, А.Гурыновічам, М.Доўнар-Запольскім, Аляксандрам Ельскім, М.Янчуком ды іншымі.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [145]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.