Пятніца, 19.04.2024, 09:42

КАПЫЛЬ

Галоўная »
КАПЫЛЬгорад, цэнтр Капыльскага раёна, на р.Мажа, за 135 км ад Мінска, 9 км ад чыгуначнай станцыі Цімкавічы на лініі БаранавічыАсіповічы. Насельніцтва 10,4 тысячы чалавек (2008 г.). У пісьмовых крыніцах узгадваецца ў Галіцка-Валынскім летапісе пад 1274 г. У XIV-XVIII стст. на месцы старажытнага гарадзішча існаваў Капыльскі замак. З 1320-х гт. у складзе ВКЛ. Належаў (з 1320-х гг.) Уладзіміру Альгердавічу і ягоным нашчадкам Алелькавічам, з 1612-га – Радзівілам, потым Вітгенштэйну.

Капыль
Герб Капыля

У жніўні 1506 г. слуцкія і капыльскія баяры, якіх сабрала слуцкая княгіня Анастасія, бабуля святой Сафіі Слуцкай, разбілі непадалёк ад Клецка рэшткі войскаў крымскіх татараў, што адступалі пасля іх разгрому ў Клецкай бітве (1506 г.). Той час адлюстраваны ў фільме «Анастасія Слуцкая». У час Глінскага мецяжу (1508 г.) захоплены М.Л. Глінскім, але замак узяты не быў.

У XVI ст. пабудаваны кальвінскі збор і касцёл. У 1652 г. атрымаў магдэбургскае права і герб (выява чорнага паляўнічага рога на залатым полі). Меў права на кірмашы і штотыднёвыя таргі. Цэнтр ткацкага, гарбарнага і шавецкага рамёстваў, існавалі ткацкі, капялюшны ды іншыя цэхі.

З 1791 г. у складзе Случарэцкага павета Новагародскага ваяводства Рэчы Паспалітай. З 1793 г. – у складзе Расійскай імперыі, мястэчка Слуцкага павета. У 1744 г. было 256 дамоў; у 1815 – 328 дамоў, 11 вуліцаў і завулкаў; у 1897 г. – 4463 жыхары, працавалі 2 млыны. З 1924 г. цэнтр раёна, з 27 верасня 1938 г. – гарадскі пасёлак.

Капыль
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла.
Разбураны бальшавікамі


Капыль
Касцёл Святых Апосталаў Пятра і Паўла, інтэр'ер

У горадзе захаваліся гарадзішча Замак, 2 курганныя могільнікі, царква 2-й паловы XIX ст. На магілах ахвяраў фашызму, на брацкай магіле 36 воінаў і партызанаў Вялікай Айчыннай вайны ўсталяваныя помнікі.

Капыль, гарадзішча
Гарадзішча

Капыль
Свята-Ушэсцкая царква

Капыль
Дом Цішкі Гартнага (Зміцера Хвёдаравіча Жылуновіча)

У 1973 г. заснаваны Капыльскі краязнаўчы музей. Працуе шырока вядомы народны калектыў «Капыльскія дударыкі».

Капыль
Яўрэйскія могілкі

Капыль
Касцёл Святога Роха
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 9
Гасцей: 9
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.