КАПЫЛ – 1) найбольш старажытная прылада для апрацоўкі глебы. Складаўся з доўгага драўлянага трымальніка (дзержака), на адзін канец якога насаджвалася пад прамым вуглом жалезнае лязо. Выкарыстоўвалася ў асноўным пад час працы на
лядах. У асобных месцах ужываліся да канца XIX ст.;
Капыл для апрацоўкі глебы
2) адзін з драўляных брускоў, якія ўстаўляюцца ў палазы і служаць апорай для кузава саней;
3) кавалак дрэва ў форме ступні, на якім шавец робіць
абутак.