КАПУСТА – традыцыйная
ежа. Называлі таксама капуснік, капусняк. Вараць з дробна пакрышанай капусты, дадаюць бульбу, прыправы, часта кладуць сушаныя грыбы. Гатуюць з мясам або запраўляюць здорам ці заскварваюць; часта перад ядою прыпраўляюць смятанаю.
Даўней, асабліва на Палессі, у капусту дадавалі муку (рабілі закалоту), каб менш спажываць хлеба.