Пятніца, 19.04.2024, 13:24

КАПШУК

Галоўная »
КАПШУК – 1) народны самагучальны музычны інструмент. Добра вычышчаны, высушаны і надзьмуты свіны пухір са жменяй сухога гароху ці бобу ўнутры. Пры патрэсванні ўзнікае глухаваты шапаткі гук. Вядомы як дзіцячая цацка, але часам (напрыклад, у Карэліцкім раёне) выкарыстоўваецца і ў ансамблях, дзе разам з бубнам выконвае ўдарна-шумавую і каларыстычную функцыі. У 1986 г. мастацкі кіраўнік народнага фальклорнага ансамбля «Крупіцкія музыкі» У.М.Гром зафіксаваў капшук у Жыткавіцкім раёне; інструмент выяўлены таксама ў Асіповіцкім і Круглянскім раёнах;

капшук
Капшук

2) мяшэчак для тытуню, махоркі, які сцягваецца шнурком; кісет.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.