Пятніца, 19.04.2024, 10:25

КАПІШЧА

Галоўная »
КАПІШЧА – дахрысціянскае культавае збудаванне, месцы маленняў і ахвярапрынашэнняў усходніх славянаў і суседніх народаў. Іншыя назвы – свяцілішча, трэбішча, кумірніца, храм ідальскі. Былі радавыя, племянныя і для некалькіх суседніх родаў. Размяшчаліся на ўзвышшах, астравах і мысах сярод балотаў, на берагах рэк і азёраў, зрэдку насыпаліся штучна (круглыя ці авальныя пляцоўкі дыяметрам 14-30 м з прыпаднятым цэнтрам або ўпадзінай пасярэдзіне). Капішчамі былі таксама камяні-следавікі, культавыя ўзгоркі ці крыніцы. Ушаноўваліся таксама святарныя дрэвы (асабліва дрэва Перуна дуб) і гаі.

капішча
Капішча (валуны) в.Бікульнічы Полацкі раён

У VIII-XII стст. былі пашыраныя гарады-свяцілішчы. Найбольш вядомае з даследаваных на ўсходнеславянскіх землях – на гары Богіт каля р.Збруч ва Украіне.

капішча
Мінскае капішча. Камень Дзед на сваім месцы (ззаду бачны стадыён "Дынама")

У Беларусі захаваліся легенды пра язычніцкія месцы пакланення на гарадзішчах Войстрам (Смаргонскі раён), Свір (Мядзельскі раён), Хоўхлава (Маладзечанскі раён), ахвярнікаў Лоск (Валожынскі раён), каля в.Рудабелка (Акцябрскі раён) і інш. Па ўсёй краіне захавалася шмат тапонімаў Святое возера, Красная гара, Божая горка, Перунова гара, Турава гара, Валова гара, Дажджбогаў камень, Змееў камень, Святы камень, Радагошча. Верагодна, распаўсюджаныя легенды пра ўзгоркі, на якіх стаялі царква ці касцёл, што праваліліся пад зямлю, указваюць на існаванне ў гэтых месцах дахрысціянскіх культавых аб'ектаў.

капішча
капішча
Месца былога паганскага капішча.
в.Хоцімка, Шклоўскі раён

Пасля прыняцця хрысціянства многія капішчы, свяцілішчы былі прыстасаваныя для патрэбаў царквы і набылі функцыі прошчаў. У сувязі з гэтым частка іх у рэліктавай форме захавалася да XX ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1389]
Здарэнні [464]
Грамадства [468]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.