Субота, 27.04.2024, 03:58

ГУТА

Галоўная »
ГУТА (Гута - русс.) — вёска ў складзе Нацкага с/с. за 23 км на паўночнага ўсходу ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы). 59 двароў, 67 жыхароў (14.10.2009 года), на сакавік 2015 года 45 жыхароў.



Уезд у населены пункт з боку вёскі Востраў


Уезд у населены пункт з боку вёскі Нач

У пачатку 19 стагоддзя невялікае сяло Слуцкага павета Мінскай губерні, належала памешчыкам Абуховічам. У 1816 годзе 10 двароў. Паводле перапісу 1897 годзе вёска Круговіцкай воласці Слуцкага павета, 31 двор, 206 жыхароў, працаваў піцейны дом. У 1909 годзе вёска, 37 двароў 229 жыхароў.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 годзе. Акупіравана германскімі войскамі ў лютым 1918 года, польскімі — з сакавіка 1919 года (савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 года і ў ліпені-жніўні 1920 года).

З 1921 годзе ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 46 дамоў, 277 жыхароў (з іх два палякі-католікі, адзін беларус-католік, астатнія — беларусы-праваслаўныя).

З 1939 года ў БССР, з 15.01.1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 года ў Лактышскім (з 1954 года Нацкі) сельскім савеце. У 1940 годзе 73 двары, 684 жыхары.

У Вялікую Айчынную вайну з 30.06.1941 года да 8.07.1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у баях на франтах вайны загінулі тры вяскоўцы, чатыры жыхары прапалі без вестак.

З 08.01.1954 года ў Брэсцкай вобласці. Паводле перапісу 1959 года ў Гуце 453 жыхары. З 25.12.1962 года да 30.07.1966 года ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 года — 329 жыхароў.



Крыж на цэнтральнай вуліцы вёскі

Планіровачна складаецца з трох паралельных прамалінейных вуліц, арыентаваных з захаду на усход, злучаных двумя кароткімі вуліцамі ў цэнтры і ў заходняй частках.


Вуліцы вёскі


Будынак былых магазіна і дома сацыяльна-культурных паслуг


Памятны знак на месцы, дзе стаяў дом
у якім нарадзіўся і жыў Іван Аляксандравіч Кірэйчык


Мемарыяльная дошка на доме,
дзе жыў Уладзімір Антонавіч Марук

Вёска — радзіма Івана Аляксандравіча Кірэйчыка і Уладзіміра Антонавіча Марука.
Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.