Пятніца, 29.03.2024, 17:18

БУДЧА

Галоўная »
БУДЧА (Будча - русс.) — вёска ў складзе Чудзінскага с/с, за 30 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы на лініі ЛунінецБаранавічы. 767 жыхароў (14.10.2009 г.), на сакавік 2015 года 666 жыхароў.



Уезд у вёску з напрамку горада Ганцавічы

Уезд з боку вёскі Чудзін

Уезд з боку вёскі Чудзін па старой дарозе

Вядома з XVI ст. як паселішча ў шляхецкай уласнасці ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. У XIX — пачатку XX ст. сяло Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1886 г. 47 двароў, 458 жыхароў, царква. У 1896 г. пабудавана новая драўляная царква. Паводле перапісу 1897 г. — 94 двары, 619 жыхароў, царква, хлебазапасны магазін, піцейны дом. У 1909 г. — 106 двароў, больш як 700 жыхароў, царква і земскае народнае вучылішча.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў лістападзе 1917 г. У лютым 1918 г. акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 г. — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 г. і ў ліпені — жніўні 1920 г. З 1921 г. ў складзе Польшчы, вёска Круговіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, 174 дамы, 957 жыхароў (з іх 951 праваслаўны).

З 1939 г. ў складзе БССР, з 1940 г. вёска ў Чудзінскім с/с Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. У 1940 г. 320 двароў, 1321 жыхар.

У Вялікую Айчынную вайну з 1941 г. да 07.07.1944 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі; у ваколіцах вёскі дзейнічалі партызаны брыгады імя Леніна Пінскага злучэння. На фронце і ў партызанах загінулі ў баях ці прапалі без вестак, памерлі ад ран 73 воіны-аднавяскоўцы.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.11 1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1959 г. ў Будчы 1460 жыхароў. У 1970 г. 1479 жыхароў.


Фельдшарска-акушэрскі пункт

Cярэдняя школа-дзіцячы сад

У вёсцы працуюць комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, сярэдняя школа-дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, сельскі клуб, бібліятэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, гандлёвы цэнтр.

Праўленне СВК "Будча" 

Гандлёвы цэнтр

Магазін

У цэнтры вёскі два помніка — скульптура воіна і абеліск на ўшанаванне памяці землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну. Пастаўленыя ў 1962 г.


Помнік землякам: скульптура воіна


Помнік землякам: абеліск

У цэнтры вёскі таксама знаходзіцца Праабражэнская царква, пабудаваная з дрэва ў 1896 г., помнік народнага драўлянага дойлідства.


Спаса-Праабражэнская царква

23 жніўня 2015 года па завулку Цэнтральным устаноўлены памятны знак у гонар 500-годдзя першага згадвання вёскі Будча ў пісьмовых крыніцах.

Памятны знак

Паўночная частка забудовы выходзіць да ракі Лань, паўднёвая да аўтадарогі ЧудзінАгарэвічы.

Рака Лань

Аснову забудовы складаюць 3 паралельныя вуліцы, арыентаваныя з поўдня на паўночны ўсход (рознай даўжыні, 2 з іх на поўдні змыкаюцца), злучаныя ў цэнтры і паўночнай частцы вуліцамі, арыентаванымі з паўночнага захаду на усход.

Вуліца Савецкая

Меню
компания ремочка запчасти бытовой техники
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
компания ремочка запчасти бытовой техники
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi
компания ремочка запчасти бытовой техники

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.