Нядзеля, 08.09.2024, 02:29

ГОТЫКА

Галоўная »
ГОТЫКА (з італ. ад назвы герм. племя готаў) – мастацкі стыль позняга сярэднявечча, што змяніў раманскі стыль. Бярэ пачатак з XII ст.

На Беларусі готыка знайшла адбітак пераважна ў архітэктуры, дзе ў ХV-ХVІ стст. выявіўся адметны стыль, у якім спалучыліся рысы готыкі і рэнесансу, традыцый усходнеславянскага манументальнага дойлідства і славянска-візантыйскі стыль, што ўсё разам узбагаціла беларускую готыку, надало ёй своеасаблівы каларыт і мастацкую каштоўнасць (Сынкавіцкая царква-крэпасць).

Аб'ёмы вырашаюцца скульптурна, маюць мяккую прарысоўку ліній (Ішкалдскі Троіцкі касцёл). Асноўны дэкаратыўны матыў вызначалі спалучэнне цагляной муроўкі з атынкаванымі плоскімі нішамі разнастайных форм (Мураванкаўская царква-крэпасць), аркатура ў абрамленні парталаў і аконных праёмаў (Навагрудская Барыса-Глебская царква). Манументальныя кампактныя аб'ёмы, умацаваныя контрфорсамі (вертыкальны выступ, рабро ў сцяне, плаціне для павышэння ўстойлівасці збудавання), кантраставалі з высокімі яруснымі вертыкальнымі вежамі, якія надавалі будынкам рысы дынамічнай асіметрыі (Гнезнаўскі касцёл Міхаіла Архангела, кальвінскі збор у в. Дзераўная Стаўбцоўскага раёна і інш.).

Архітэктурныя формы, канструкцыі і будаўнічая тэхніка гатычнага стылю характэрныя для замкавага дойлідства ХVІ-ХVІІ стст. (Стары замак у Гродне, Навагрудскі і Мірскі замкі). У драўляным дойлідстве асобныя гатычныя элементы захоўваліся да XVIII ст.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1417]
Здарэнні [496]
Грамадства [490]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 79
Гасцей: 79
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.