Нядзеля, 30.06.2024, 13:02

ГАРАДНІЦА

Галоўная »
ГАРАДНІЦА – горадабудаўнічы комплекс, што з'явіўся ў 1765 – 1785 гг. дзякуючы канюшаму, падскарбію, гродзенскаму старосту ВКЛ Антонію Тызенгаўзу (1733 – 1785), які кіраваў каралеўскімі аўтаноміямі.

Па яго ініцыятыве заснаваныя Гродзенскія каралеўскія мануфактуры, Гродзенская капэла Тызенгаўза, Гродзенская музычна-тэатральная школа Тызенгаўза, Гродзенскі тэатр Тызенгаўза, першае на Беларусі перыядычнае выданне «Гродзенская газета», што выходзіла на польскай мове.

З 1775-га г. быў арандатар Гродзенскай друкарні. Але... з-за нейкіх няўдач у гаспадарскай палітыцы і, галоўнае, з-за інтрыг магнатаў у 1780-м г. быў адхілены ад кіравання эканоміямі. Сёння толькі самыя дасведчаныя гісторыкі ведаюць, у чым тады была справа ў сувязі з А.Тызенгаўзам і наколькі ў чымсьці ён быў асабіста вінаваты, але ўтвораныя ім рэчы сведчаць: ён для Беларусі зрабіў шмат у справе духоўна-асветна-культурнага развіцця.

Пры забудове ў былой в.Гарадніца (цяпер у межах Гродна) упершыню ў гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі былі выкарыстаныя новыя метады праектавання і будаўніцтва (тыпавыя праекты, уніфікаваныя канструкцыйныя прыёмы), вытрыманыя высокія на той час тэмпы будаўнічых работ (пабудавана 85 будынкаў на 1500 насельнікаў). Большасць пабудоў мела фахверкавай (з ням. каркас) канструкцыі, што мела назву так званага «прускага муру». Забудова складалася з трох асобных рэгулярна спланаваных зон: адміністрацыйна-культурнай, навучальнай, вытворча-жылой, што былі размешчаныя ў заходніх, цэнтральнай і ўсходняй частках тэрыторыі. Абыйшлося і не без жарту, можа, і не зусім вясёлага: у прыватнасці, такая не зусім старонняя ўстанова, як карчма, мела назву «Галеча...» Захаваўся план 1780 г. Гарадніцы.
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [38]
Спорт [1408]
Здарэнні [477]
Грамадства [478]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Чэрвень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Хто тут?
Анлайн усяго: 4
Гасцей: 4
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.