Нядзеля, 08.09.2024, 02:55

“ВЯЛІКАЯ ХРОНІКА”

Галоўная »
"ВЯЛІКАЯ ХРОНІКА” – беларуска-украінскі помнік пісьменнасці XVII ст., у якім адлюстравана своеасаблівая гістарычная энцыклапедыя эпохі барока (вядучы стыль у мастацтве канца XVI – XVIII стст.). Укладзеная па-старабеларуску ў дакладна невядомыя час і месцы і мае кампіляцыйны характар.

Па структуры і жанры – звод, выкананы на падставе гісторыка-літаратурных крыніц і складзены з 3-х частак: «Хронікі ўсяго свету» (на аснове даследавання польскага гісторыка М.Бельскага), «Хронікі славянарускай» і «Хронікі літоўскай і жамойцкай» (на грунце хронікі М.Стрыйкоўскага). У 1-й частцы апісваецца далёкае мінулае чалавецтва ад «стварэння свету» да эпохі Карла Вялікага (IX ст.). 2-я частка прысвечана ўсходнеславянскай гісторыі ад заснавання Кіева да 1480 г. 3-я частка ўтрымлівае расказ пра гісторыю ВКЛ ад легендарнага князя Палемона да 1588 г.

У «Вялікай хроніцы» змешчана таксама шмат розных міфаў, легенд, паданняў і літаратурных апрацовак розных гістарычных сюжэтаў; яна – не толькі звод асобных пагадовых запісаў, але і своеасаблівая анталогія тагачасных твораў гістарычнай прозы (аповесцяў пра Траянскую вайну, А.Македонскага, Кулікоўскую бітву і інш.). Існуе ў шматлікіх спісах. Большая частка тэксту «Вялікай хронікі» не апублікавана, апрача «Хронікі літоўскай і жамойцкай».
Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [195]
Адукацыя [38]
Спорт [1417]
Здарэнні [496]
Грамадства [490]
Эканоміка [37]
Транспарт [148]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Верасень 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Хто тут?
Анлайн усяго: 52
Гасцей: 52
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.