Пятніца, 29.03.2024, 10:57

ЧУДЗІН

Галоўная »
ЧУДЗІН (Чудин - русс.) — вёска, цэнтр Чудзінскага с/с, за 40 км на ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Ганцавічы (на лініі ЛунінецБаранавічы), на правым беразе ракі Лань, на аўтадарозе Ганцавічы — Чырвоная Слабада. 773 жыхары (14.10.2009 года), на сакавік 2015 года 665 жыхароў.



Уезд у населены пункт з боку вёскі Будча

Уезд у населены пункт з боку вёску Пярэвалакі

Вядомы з XVI стагоддзя як сяло ў Новагародскім ваяводстве ВКЛ. У ХІХ — пачатку ХХ стагоддзяў Чудзін — сяло (паводле іншых крыніц — вёска), у Круговіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні. У 1867 года пабудавана з дрэва праваслаўная Георгіеўская царква, якая захавалася да нашага часу.

У 1886 годзе сяло, 39 двароў, 349 жыхароў, царква. У канцы ХІХ стагоддзя ў Чудзіне жыў і працаваў вядомы фалькларыст і этнограф Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі.

Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі

Паводле перапісу 1897 года вёска, 87 двароў, 698 жыхароў. У 1909 годзе 118 двароў, 787 жыхароў.

У лістападзе 1919 года ўстаноўлена савецкая ўлада. У лютым 1918 года акупіравана германскімі войскамі, з сакавіка 1919 года — войскамі Польшчы. Савецкая ўлада аднаўлялася ў пачатку 1919 года і ліпені-жніўні 1920 года.

З сакавіка 1921 года Чудзін у складзе Польшчы, вёска Чучавіцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 года 182 дамы, 994 жыхары.

З 1939 года ў складзе БССР, з 15.01.1940 года ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 года цэнтр сельсавета. У 1940 года ў вёсцы 269 двароў, 1146 жыхароў, створаны калгас, працавалі няпоўная сярэдняя школа, сельпо, тэлефон, фельчарскі пункт.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7.07.1944 года вёска была акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі, у лясах каля Чудзіна базіраваліся Ганцавіцкія падпольныя райкомы КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанская брыгада імя Леніна Пінскага злучэння. Партызаны брыгады разграмілі ў вёсцы гітлераўскі гарнізон. 14.10.1942 года акупанты спалілі 204 двары і загубілі 16 жыхароў.

З 8.01.1954 года ў Брэсцкай вобласці 16.07.1954 года Чудзінскі с/с скасаваны, тэрыторыя яго далучана да Рожанскага с/с, 22.12.1959 года цэнтр сельсавета перанесены ў Чудзін, сельсавет перайменаваны ў Чудзінскі (у 1964 года Рожанскі с/с быў адноўлены ў ранейшых межах у складзе Любанскага раёна, з 1965 года — у Салігорскім раёне). Паводле перапісу 1959 года 1663 жыхары. З 25.12.1962 года да 30.07.1966 года ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу насельніцтва 1970 года 1918 жыхароў.

Будынак пошты

Будынак комплекснага пункта бытавога абслугоўвання

Будынак бані

Амбулаторыя

У Чудзіне размешчаны выканком сельсавета, млын, ветэрынарны пункт, лясніцтва, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, аўтаматычная тэлефонная станцыя, дзіцячыя яслі-сад, некалькі магазінаў.

Будынак сельвыканкама

Сярэдняя школа

Дом культуры

Малітоўны дом


Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну

У цэнтры вёскі ў 1971 годзе ўстаноўлены помнік землякам — скульптурная кампазіцыя на ўшанаванне памяці 38 землякоў, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.


Помнік землякам

На мясцовых могілках знаходзіцца брацкая магіла шэсць партызан. У 1965 годзе на брацкай магіле партызан устаноўлена мемарыяльнае надмагілле.


Брацкая магіла

За 4 км на поўдзень ад Чудзіна, каля дарогі на Вялікія Чучавічы, ёсць месца гібелі мірных жыхароў. На гэтым месцы нямецка-фашысцкія акупанты расстралялі ў 1941 годзе дзесяць вясковых актывістаў, у тым ліку старшыня калгаса Ф.А. Захарчэня. У 1967 годзе на магіле ахвяр фашызму насыпаны курган памяці, у яго падножжы ўстаноўлены абеліск на якім выбіты імёны тых, хто загінуў.


Курган на месцы гібелі мірных жыхароў

На будынку выканкома Чудзінскага с/с 1977 года ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар Ганцавіцкіх падпольных райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскай брыгады Леніна.

Мемарыяльная дошка ў гонар Ганцавіцкіх падпольных райкомаў КП(б)Б і ЛКСМБ,
партызанскай брыгады Леніна

На могілках знаходзіцца драўляная царква — помнік народнага дойлідства Палесся ХІХ стагоддзя.

Свята-Георгіеўская царква

Вёска — радзіма беларускага паэта Алеся (Аляксандра Канстанцінавіча) Каско (10 снежня 1951 года - 26 лістапада 2017 года).

Алесь Каско

На тэрыторыі Чудзінскага с/с існуюць вёскі Чудзін, Будча, Пярэвалакі.

Падрыхтавана паводле кнігі Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006.


Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.