Чацвер, 25.04.2024, 14:43

Трафімчык Анатоль

Галоўная »
Анатоль Трафімчык, Анатолий ТрофимчикТрафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14.02.1976 г. у в.Вялікія Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ.

Вучыўся ў аспірантуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі ў 1998 – 2001 гг . У 2003 г. скончыў аспірантуру Інстытута еўрапейскіх даследаванняў НАН Украіны.

У 2004 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце гісторыі НАН Украіны на тэму "Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі ў заходніх абласцях БССР у 1939 – 1941 гг.", атрымаў дыплом доктара філасофіі ў галіне гістарычных навук.

З верасня 2004 да снежня 2006 г. працаваў на пасадзе дацэнта кафедры філасофіі і гісторыі УА "Баранавіцкі дзяржаўны універсітэт". Чытаў лекцыі па дысцыплінах "Гісторыя Беларусі", "Філасофія".

Займаўся пытаннямі гісторыі асветы заходняга рэгіёна Беларусі сярэдзіны ХХ ст., даследуе праблемы заходнебеларускага памежжа і палітычнай гісторыі першай паловы ХХ ст.  

Выступае ў друку як літаратуразнаўца і літаратурны творца. Мае больш за 60 навуковых публікацый у айчынным і замежным друку па разнастайных праблемах гісторыі, літаратуразнаўства, літаратурнай крытыкі, дыялекталогіі, методыкі выкладання літаратуры.

З’яўляючыся адначасова пазаштатным карэспандэнтам рэгіянальнай газеты "Ганцавіцкі час" (раёнка Ганцаўшчыны), публікуецца ў ёй з артыкуламі ў асноўным на гістарычную і культуралагічную тэматыку.

Выдаў тры паэтычныя зборнікі: "Пасведчанне аб нараджэнні" (Мінск, 1999 г.), Зборнік вершаў "Ноты цноты" pdf-фармат (запампаваць) (Брэст, 2003г.), Зборнік вершаў "Лірыка Лірыка" (Баранавічы, 2007 г.), літаратуразнаўчую брашуру Літаратурная брашура "Вобраз Тадэвуша Касцюшкі ў беларускім мастацкім слове" (Баранавічы, 2002 г.).

Рыхтуецца да друку манаграфія на аснове дысертацыйнага даследавання, а таксама манаграфія на тэму "Адносіны расійскіх бальшавікоў да беларускае дзяржаўнасці ў перыяд 1917г. – 1939г. (гістарыяграфічны нарыс)".




Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 7
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 1

vitalis
Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.