Таўтын Ніна нарадзілася ў 1948 г. у в.
Хатынічы. У 1966 г. скончыла сярэднюю школу. Была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, спявала ў Хатыніцкім хоры, які ў семідзесятыя гады славіўся сваімі выступленнямі ў розных кутках Беларусі. У 1968 г. працавала ў сельскай бібліятэцы, а з 1970-га па 2006 год — у Хатыніцкім аддзяленні сувязі паштальёнам.