Мохар Кастусь нарадзіўся ў 1946 г. у г.
Ганцавічы. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання. Больш як сорак гадоў працуе на розных пасадах у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе», цяпер — галоўны рэдактар гэтай жа газеты. Празаік і публіцыст.
Складальнік і рэдактар кнігі «Памяць» па Ганцавіцкаму раёну, аўтар аповесці «Апошнія дні», апавяданняў, нарысаў, якія друкаваліся ў часопісе «Маладосць» і іншых рэспубліканскіх выданнях. Лаўрэат Беларускага Саюза журналістаў «Залатое пяро».