Пятніца, 29.03.2024, 18:09

Лагвіновіч Іван

Галоўная »
Іван Лагвіновіч, Иван ЛогвиновичЛагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць паблізу вёскі Малькавічы Ганцавіцкага раёна ў шматдзетнай сям'і, у якой выхоўвалася сямёра дзяцей. Калі Івану ледзь споўнілася сем гадоў, раптоўна памёр яго бацька. Хлопчыку рана давялося спазнаць, якой цяжкай цаной здабываецца хлеб надзённы. Ён не цураўся любой работы, каб толькі дапамагчы маці, сваім братам і сёстрам. Пасля заканчэння Малькавіцкай сямігодкі Іван уладкаваўся на работу ў Малькавіцкае лясніцтва. Для таго, каб яго прынялі туды, прыпісаў сабе два гады.

Аднак у яго была адна патаемная мара: перайсці на "самастойны" хлеб. I ён яе ажыццявіў у сямнаццаць хлапечых гадоў. Ён рушыў на Украіну, дзе ў горадзе Снежнае паступіў на вучобу ў горнапрамысловае вучылішча. Пасля яго заканчэння і службы ў арміі Іван працяглы час працаваў шахцёрам на шахтах Данбаса. Вучыўся ў вячэрняй школе і на курсах грамадскіх карэспандэнтаў. Менавіта ў тыя гады пачаў пісаць свае першыя вершы. Яны друкаваліся ў мясцовай газеце «Гарняк» і часопісе «Савецкі шахцёр».

На доўгія трыццаць чатыры гады расцягнулася расстанне Івана Піліпавіча з Беларуссю, са сваёй малой радзімай. I толькі ў 1991 годзе ён адважыўся вярнуцца дамоў. Месцам жыхарства ён абраў г.Баранавічы, адкуль часта наведваўся ў Малькавічы, на месца, дзе колісь стаяў бацькоўскі хутар.





На радзіме найбольш поўна і ярка праявіўся талент самабытнага паэта. Ён рэгулярна друкаваўся ў рэспубліканскіх газетах і часопісах, яго вершы змяшчаліся ў капектыўных зборніках, у альманахах. Іван Лагвіновіч выдаў і свае ўласныя паэтычныя кнігі: «Разлукі выраёвыя», «Піліпаўка», «Ляда юдолі», «Далёкае і блізкае», «Папыновыя кветкі». Усе яны знайшлі свайго прыхільнага чытача.

Памятны знак на месцы дома, дзе нарадзіўся і жыў Іван Піліпавіч Лагвіновіч

Аднак да канца раскрыцца паэтычнаму таленту Івана Лагвіновіча не дала цяжкая хвароба, атрыманая ім за доўгія гады знясільваючай і рызыкоўнай працы пад зямлёй. 29 сакавіка 2011 года Івана Піліпавіча не стала. Па яго перадсмяротнай просьбе пахаваны ён на сваёй малой радзіме, у вёсцы Малькавічы, дзе знайшлі вечны супакой яго родныя і блізкія.

Помнік на магіле Івана Піліпавіча Лагвіновіча

Слову Івана Лагвіновіча, відаць, суджана доўга жыць. I яно жыве! У ліпені 2011 года, дзякуючы земляку паэта, кандыдату філасофскіх навук Анатолю Міхайлавічу Сідарэвічу, пабачыў свет новы зборнік Івана Піліпавіча Лагвіновіча «Элегія палескага матыля». Ён стаў як бы нерукатворным помнікам паэту і зацвердзіў: чалавек памірае, а слова і справы яго жывуць вечна.












Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 3
Гасцей: 3
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.