Пятніца, 29.03.2024, 11:31

Кажадуб Алесь

Галоўная »
Алесь Кажадуб, Алесь Кожедуб Кажадуб Алесь нарадзіўся 27 верасня 1952 года ў г.Ганцавічы у сям'і служачых. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння галоўнай ВНУ рэспублікі некаторы час працаваў настаўнікам у вёсцы Крайск Лагойскага раёна. Але Алеся пастаянна цягнула да творчай работы. Пасля Крайска ён два гады працаваў навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа, Акадэміі навук БССР, потым чатыры гады — рэдактарам літаратурна-драматычных праграм рэспубліканскага тэлебачання, а з 1983 года — літсупрацоўнікам аддзела публіцыстыкі часопіса «Маладосць».

Сваё першае апавяданне Алесь Кажадуб апублікаваў у 1976 годзе ў часопісе «Маладосць». Апавяданне і аповесць сталі любімымі жанрамі пісьменніка. У 1980 годзе пабачыла свет яго першая кніжка прозы «Гарадок». Аповесць цалкам прысвечана Ганцавічам, яго працавітым і самабытным людзям. Гэтай кнігай Алесь як бы аддаў даніну павагі гораду, які адкрыў яму дарогу ў вялікае жыццё.

Пасля гэтага Алесь Кажадуб выдаў кнігі прозы «Размова», «Лесавік», «Дарога на замчышча», «Святы калодзеж» і іншыя. Многія творы А.Кажадуба перакладзены на рускую і ўкраінскую мовы.

У 1985 годзе пісьменнік скончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. З тае пары і жыве ў сталіцы Расійскай Федэрацыі. Але тэма Беларусі не сыходзіць з яго літаратурных твораў.

Алесь Кажадуб — член Саюза беларускіх пісьменнікаў.



Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1380]
Здарэнні [462]
Грамадства [465]
Эканоміка [36]
Транспарт [141]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Сакавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 6
Гасцей: 6
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.