Кавальчук Ніна нарадзілася ў 1958 г. у в.
Хатынічы. Пасля заканчэння сярэдняй школы пайшла працаваць на будоўлю новага палескага саўгаса «Адраджэнне». У наступным годзе паступіла ў будаўнічае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, атрымала спецыяльнасць тынкоўшчыка і плітачніка. Вярнулася ў родную вёску, выйшла замуж, пайшлі дзеці. Іх у яе пяцёра: чатыры сыны і дачушка.
3 1990 г. працуе сацыяльным работнікам у в.
Хатынічы.
Друкавалася на старонках раённай газеты «Савецкае Палессе», у абласным і рэспубліканскім друку. Аўтар кнігі паэзіі
«Летуценніца».