Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 г. у в.
Чудзін. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Працуе выкладчыцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. Яе вершы друкаваліся ў газетах «Віцебскі рабочы», «Полацкі веснік», у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Маладосць» і іншых рэспубліканскіх выданнях.
Выйшлі кнігі паэтэсы
«Сцяблінка на лязе»,
«Паганскае кола».