Чацвер, 02.05.2024, 19:49

Рудкоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч)

Галоўная »
Міхась Рудкоўскі, Михась РудковскийРудкоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) нарадзіўся 17 красавіка 1936 года ў вёсцы Востраў Ганцавіцкага раёна ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Востраўскай васьмігадовай школы Міхась Рудкоўскі вырашыў стаць настаўнікам і паступіў на вучобу ў Ганцавіцкае педагагічнае вучылішча. Неўзабаве, калі вучылішча ў Ганцавічах было ліквідавана, Міхася перавялі на вучобу ў аналагічную ўстанову ў тады яшчэ абласным горадзе Пінску.

Пасля вучылішча Міхась Рудкоўскі некаторы час настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы і адначасова працягваў вучобу на філалагічным факультэце Брэсцкага педагагічнага інстытута імя A.С.Пушкіна.

Захапленне паэзіяй і літаратурай, наогул, жаданне пісаць самому прывяло Міхася Рудкоўскага ў 1958 годзе ў рэдакцыю Ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда», у якой і былі апублікаваны яго першыя вершы. На той час у гэтай жа рэдакцыі працаваў у будучым вядомы журналіст і пісьменнік Васіль Праскураў. Ён і стаў для маладога паэта лепшым дарадцам і настаўнікам, а работа ў рэдакцыі была для Міхася першай літаратурнай школай. Як, дарэчы, і для Івана Кірэйчыка, які на той час таксама працаваў у Ганцавіцкай раёнцы.

Калі Рудкоўскі атрымаў дыплом настаўніка беларускай мовы і літаратуры, у 1962 годзе пераехаў у Брэст і працяглы час працаваў рэдактарам літаратурна-драматычных і музычных праграм абласной студыі тэлебачання і працягваў пісаць свае вершы — самабытныя і непадобныя на творы іншых паэтаў. А потым Міхась Рудкоўскі пачаў выдаваць адзін за адным зборнікі сваіх вершаў, якія прыхільна сустракала чытацкая публіка не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі. З-пад яго пяра выйшлі кніжкі вершаў «Першыя вёрсты», «Сінія Брады», «Позвы», «У краі тым», «Векавечная Бацькаўшчына», «Трыгор'е», «Засцярога», зборнікі выбранай лірыкі «Залатазвон», «Гарынь». Праўда, апошняга зборніка паэт не дачакаўся: цяжкая хвароба падкасіла яго сілы, і ён 7 ліпеня 1991 года памёр. Пахавалі Міхася Рудкоўскага ў роднай вёсцы Востраў, якую ён апеў у сваіх творах:
Ёсць Востраў у мяне.
З нягод і скрух
Я да яго лячу,
як да святыні:
Ён даў дыханне мне,
і зрок, і імя...
Міхась Рудкоўскі быў вядомы не толькі як паэт, але і перакладчык з украінскай, рускай і польскай моў.

Мемарыяльна дошка на доме ў горадзе Брэсце, дзе жыў Міхась Рудкоўскі

На радзіме паэта створаны літаратурны музей Міхася Рудкоўскага, яго імя насіла Востраўская сярэдняя школа. На доме ў Брэсце, дзе жыў паэт, устаноўлена мемарыяльная дошка ў яго гонар.




Міхась Рудкоўскі быў сапраўдным майстрам паэтычнага слова. Улюблёны ў сваю зямлю, яго людзей, большасць сваіх твораў Міхась Рудкоўскі прысвяціў Брэсцка-Пінскаму рэгіёну і яго людзям. Аднак лірыка паэта выходзіць далёка за яго межы, і яе можна смела аднесці да агульнанацыянальнай, а ўся каштоўнасць яе заключаецца ў тым, што яна пра нас з вамі, пра нашу родную маці Беларусь.

Мемарыяльная дошка на доме, дзе нарадзіўся і вырас Міхась Рудкоўскі

Помнік на магіле Міхася Рудкоўскага

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [466]
Грамадства [470]
Эканоміка [37]
Транспарт [147]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Май 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Хто тут?
Анлайн усяго: 1
Гасцей: 1
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.