Чацвер, 25.04.2024, 09:57

Калеснік Уладзімір Андрэевіч

Галоўная »
Калеснік Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 17.09.1922 г. у в.Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, аспірантуру пры гэтым інстытуце. 3 1952 г. – загадчык кафедры літаратуры Бабруйскага настаўніцкага інстытута, з 1956 г. – загадчык кафедры беларускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута, узначальваў Брэсцкае літаратурнае аб'яднанне, член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1960 г. Быў сакратаром яго аддзялення ў Брэсце. Кандыдат філалагічных навук, прафесар.

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», Дружбы народаў, медалямі. Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за ўдзел у напісанні двухтомнай «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» і «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры».

Аўтар шматлікіх вучэбных дапаможнікаў і падручнікаў для студэнтаў педінстытутаў і універсітэтаў, дакументальных аповесцей, складальнік зборнікаў паэзіі Заходняй Беларусі «Сцяг і паходні», «Ростані волі». Сумесна з А.Адамовічам і Я.Брылём напісаў кнігу «Я з вогненнай вёскі...». Ён даволі часта бываў на Ганцаўшчыне, прысутнічаў на адкрыцці музея Якуба Коласа ў Люсінскай сярэдняй школе, арганізоўваў у коласаўскіх мясцінах літаратурныя святы з удзелам беларускіх, украінскіх і рускіх пісьменнікаў. Калеснік шмат і цёпла пісаў аб творчасці ганцавіцкіх літаратараў Міхася Рудкоўскага, Васіля Праскурава, Алеся Каско, Віктара Гардзея і інш. Яго добра ведалі і шчыра паважалі.

Памёр У.А. Калеснік у 1995 г. Пахаваны ў Брэсце

Меню
Відэаканал GantsRegion
Уваход

Пошук
Катэгорыі раздзелу
Публікацыі [252]
Каталог файлаў [100]
Малая краязнаўчая энцыклапедыя [115]
Культура [194]
Адукацыя [37]
Спорт [1393]
Здарэнні [465]
Грамадства [469]
Эканоміка [36]
Транспарт [143]
Блог [6]
Падарожнічаем разам [18]
Каляндар
«  Красавік 2024  »
ПанАўтСерЧацПятСубНяд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Хто тут?
Анлайн усяго: 2
Гасцей: 2
Карыстальнікаў: 0

Статыстыка і партнёры
Яндекс цитирования Museum.by
Тэгi

Шаноўныя сябры!

Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.