Колас Якуб (Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч) нарадзіўся 3 лістапада 1882 г. у засценку Акінчыцы (цяпер у межах г.Стоўбцы) Мінскай вобласці ў сям'і лесніка. Народны паэт Беларусі (1926), заслужаны дзеяч навукі БССР (1944). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946, 1949).
Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч нарадзіўся 21 чэрвеня 1864 г. у в.Бялевічы Слуцкага раёна. Хлопчыку было толькі сем месяцаў, калі бацькі пераехалі на Ганцаўшчыну, дзе набылі хутар паблізу вёскі Пярэвалакі.
Калеснік Уладзімір Андрэевіч нарадзіўся 17 верасня 1922 г. у в.Сіняўская Слабада Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Беларускі літаратуразнаўца і крытык. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў філалагічны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута імя М.Горкага, аспірантуру пры гэтым інстытуце.
Праскураў Васіль Фёдаравіч нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у в.Негаціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям'і. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны скончыў Сваташыцкую няпоўную сярэднюю школу. У 1945 г. прызваны ў Савецкую Армію.
Дубянецкі Міхаіл Фёдаравіч нарадзіўся 4 сакавіка 1927 г. у в.Востраў Пінскага раёна ў мнагадзетнай сялянскай сям'і. Беларускі кнігавыдавец, перакладчык і публіцыст.
Дубянецкі Эдуард Станіслававіч нарадзіўся 20 красавіка 1966 года ў вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна. Беларускі гісторык, культуролаг, публіцыст, паэт. Кандыдат гістарычных навук.
Рудкоўскі Міхась (Міхаіл Міхайлавіч) нарадзіўся 17 красавіка 1936 г. у в.Востраў у сялянскай сям'і. Скончыў Пінскае педагагічнае вучылішча, настаўнічаў у Кукаўскай сямігодцы Ганцавіцкага раёна. У 1960-1962 гг. – літсупрацоўнік ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда».
Кірэйчык Іван Аляксандравіч нарадзіўся 19 сакавіка 1935 г. у в.Гута. Пасля заканчэння Гуцянскай сярэдняй школы працаваў у калгасе, служыў на Балтыйскім флоце. 3 1958 г. літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела ганцавіцкай раённай газеты «Сялянская праўда». Скончыў завочнае аддзяленне факультэта журналістыкі БДУ.
Купрэеў Мікола Сямёнавіч нарадзіўся 25 мая 1937 года ў вёсцы Ямнае Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці. Пасля вайны сям'я пераехала на Брэстчыну. У 1957 г. М.Купрэеў скончыў Івацэвіцкую сярэднюю школу, а затым факультэт беларускай і рускай мовы і літаратуры Брэсцкага педагагічнага інстытута (1962). Працаваў у школах Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў, у рэдакцыі ляхавіцкай раённай газеты «Будаўнік камунізму». Нейкі час лёс пісьменніка быў цесна звязаны з Ганцаўшчынай.
Лагвіновіч Іван Піліпавіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад в.МалькавічыГанцавіцкага раёна. Семнаццацігадовым юнаком паехаў у Данбас. Скончыў у горадзе Снежнае Данецкай вобласці горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. Пасля службы у войску жыў і працаваў у суседнім горадзе Тарэзе.
Марук Уладзімір Антонавіч нарадзіўся ў 6 студзеня 1954 г. у в.Гута ў сялянскай сям'і. У 1970 г. скончыў Маўчадскую сярэднюю санаторную школу-інтэрнат і паступіў у Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум. Пасля заканчэння тэхнікума працаваў ва ўстановах культуры.
Антаноўскі Мікола (Мікалай Дзмітрыевіч) нарадзіўся ў 1952 г. у в.Сташаны Пінскага раёна. Пасля заканчэння мясцовай дзесяцігодкі служыў у войску, закончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта.
Асаўцова Святлана нарадзілася ў 1949 г. у г.п.Плешчаніцы Лагойскага раёна. 3 рабочай сям'і. Бацька працаваў шафёрам, маці была хатняй гаспадыняй, гадавала чацвёра дзяцей. Святлана захаплялася паэзіяй, пісала вершы і прозу.
Галаскок Аляксей Пятровіч нарадзіўся ў 6 чэрвеня 1949 г. у в.Талалайкі Зэльвенскага раёна. Вучыўся ў сярэдняй школе № 1 г. Зэльва, якую скончыў у 1966 г. У тым жа годзе паступіў у Рыжскае вышэйшае камандна-інжынернае вучылішча імя Бірузова.
Гардзей Віктар Канстанцінавіч нарадзіўся ў 19 жніўня 1946 г. у в.Малыя Круговічы. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы працаваў у калгасе, у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму» і ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе».
Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 г. у в.Чудзін. Скончыла Віцебскі педагагічны інстытут. Працуе выкладчыцай інфарматыкі ў Полацкай нацыянальнай гімназіі.
Кавальчук Ніна нарадзілася ў 1958 г. у в.Хатынічы. Пасля заканчэння сярэдняй школы пайшла працаваць на будоўлю новага палескага саўгаса «Адраджэнне».
Кажадуб Алесь нарадзіўся ў 1952 г. у г.Ганцавічы ў сям'і служачых. Вучыўся на аддзяленні рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Каско Алесь нарадзіўся ў 1951 г. у в.Чудзін у сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.Пушкіна.
Кудласевіч Анатоль нарадзіўся ў 1961 г. у в.Таўмачава Столінскага раёна. Дзяцінства і школьныя гады прайшлі ў в.Люсіна на Ганцаўшчыне.
Локтыш Святлана Ануфрыеўна нарадзілася ў 1971 г. у в.Люсіна. Скончыла ганцавікую сярэднюю школу № 2 і завочна — Мінскі універсітэт культуры.
Мохар Кастусь нарадзіўся ў 1946 г. у г.Ганцавічы. Скончыў факультэт журналістыкі Белдзяржуніверсітэта і Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання.
Псеўданім Віталь (Чабатарэнка Віталь) нарадзіўся ў 1976 г. у в.Шашкі. Скончыў філфак Брэсцкага дзяржаўнага педінстытута, працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў Малькавіцкай СШ.
Сергіеня...
Таўтын Ніна нарадзілася ў 1948 г. у в.Хатынічы. У 1966 г. скончыла сярэднюю школу. Была актыўнай удзельніцай мастацкай самадзейнасці, спявала ў Хатыніцкім хоры, які ў семідзесятыя гады славіўся сваімі выступленнямі ў розных кутках Беларусі.
Трафімчык Анатоль Віктаравіч нарадзіўся 14 лютага 1976 г. у в.Вялікія Круговічы. У 1993 г. cкончыў школу з залатым медалём і паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. У 1998 г. скончыў Брэсцкі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці настаўнік беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры (дыплом з адзнакай). Працаваў у Дзяніскавіцкай СШ.
Калі вы маеце нейкую інфармацыю пра гісторыю, культуру, этнаграфію Ганцаўшчыны і хацелі б яе змясціць у сеціве,
вы можаце звязацца з намі напісаўшы ў форму зваротнай сувязі.